ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 жніўня 2022, 15:12

Шрамчанка прызнаны лепшым іграком, Радзькоў - лепшым трэнерам ліпеня ў чэмпіянаце Беларусі

Антон Шрамчанка. Фота АБФФ
Антон Шрамчанка. Фота АБФФ

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўабаронца ФК "Мінск" Антон Шрамчанка прызнаны лепшым іграком чэмпіянату Беларусі ў ліпені. Такі вынік традыцыйнага апытання асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", у якім прымаюць удзел прадстаўнікі вядучых СМІ Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трох ліпеньскіх паядынках нацыянальнага першынства футбалісты "Мінска" атрымалі дзве вікторыі і адзін раз згулялі ўнічыю. У гэтых сустрэчах Антон Шрамчанка быў сапраўдным лідарам каманды: ён забіў 4 мячы і аддаў 3 галявыя перадачы. Па выніках апытання 29-гадовы паўабаронца мінчан набраў 31 бал з 36 магчымых. Яго канкурэнтамі былі галкіпер салігорскага "Шахцёра" Максім Плотнікаў, лепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі Бабір Абдзіхолікаў са сталічнага "Энергетыка-БДУ" і камярунскі легіянер "Іслачы" Іван Дыбанга.

Лепшым трэнерам месяца стаў настаўнік "Іслачы" Арцём Радзькоў. У ліпені пад яго кіраўніцтвам "ваўкі" перамаглі ва ўсіх трох праведзеных матчах і ўвайшлі ў лідзіруючую тройку. На званне лепшага трэнера таксама прэтэндавалі Вадзім Скрыпчанка ("Мінск"), Дзмітрый Молаш ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна) і Сяргей Ташуеў ("Шахцёр", Салігорск).

Аўтарам самага прыгожага гола прызнаны паўабаронца мазырскай "Славіі" Юрый Лавец, які ў гасцявым паядынку 15-га тура эфектным ударам з-за межаў штрафной плошчы трапіў у вароты магілёўскага "Дняпра". У выніку мазыране выйгралі з рэзультатам 3:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі