ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2023, 10:21

Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце "Вясенні баль - 2023" прыме Магілёў

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце "Вясенні баль - 2023" прыме Магілёў 9 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў спартыўным комплексе "Алімпіец".

Спаборніцтвы будуць праходзіць у зале гульнявых відаў спорту ў "Алімпійцы". Змагацца за прызавыя месцы будуць як танцавальныя пары, так і сольныя выканаўцы.

Танцавальныя спаборніцтвы будуць падзелены на некалькі частак. У ранішнім і дзённым аддзяленнях адбудуцца спаборніцтвы танцавальных пар у розных класавых групах, тут жа сваё майстэрства прадэманструюць прадстаўнікі артыстычнага танцавальнага спорту.

У дзённым і вячэрнім аддзяленнях будуць выступаць танцавальныя пары больш высокіх класаў і адкрытых груп. Таксама тут пройдзе чарговы этап спаборніцтваў серыі гран-пры "Стань чэмпіёнам" у групах "Дзеці-1" і "Дзеці -2".

Пачатак спаборніцтваў у 10.00. Уваход для гледачоў свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі