ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2022, 10:42

Прэзідэнт НАК Беларусі: ганарымся тым, што ў міжнароднай алімпійскай сям'і шмат зорак беларускага спорту

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў атлетаў, трэнераў, работнікаў спартыўнай галіны, ветэранаў і балельшчыкаў з Міжнародным алімпійскім днём, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

"Гісторыя алімпійскага руху нашай краіны - прыклад высокага прафесіяналізму і стваральнай працы па развіцці масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў, падтрыманні і захаванні алімпійскіх ідэалаў і каштоўнасцей.

Алімпійскія гульні павінны аб'ядноўваць людзей і захоўваць мір на планеце. І гэта асабліва важна сёння, калі спорту кідаюць выклік дыскрымінацыя, прадузятыя адносіны, калі спартыўныя ідэалы і прынцыпы ўсё часцей становяцца заложнікамі палітычнай кан'юнктуры, што супярэчыць самой філасофіі алімпійскага руху, у аснове якога - павага, справядлівасць і адкрытасць. Нагадаю, што арганізатар адраджэння сучасных Алімпійскіх гульняў П'ер дэ Кубертэн лічыў, што спорт прызначаны стаць узорам этычнага вырашэння спрэчак, а алімпізм будзе падтрыманы, паколькі людзі маюць патрэбу ў дружбе і братэрстве.

Менавіта гэты падыход зрабіў алімпійскі рух такім запатрабаваным, дазволіў яму шырока развівацца і аб'ядноўваць краіны і народы, у тым ліку на такіх святах, як Алімпійскія гульні, кожныя з якіх пакідаюць у гісторыі свой унікальны след, яднаюць і натхняюць мільёны людзей па ўсім свеце.

Ідэалы алімпійскага руху: павага да культуры іншых народаў, садзейнічанне згодзе і стабільнасці ў свеце - пераклікаюцца з традыцыямі і нашай краіны, прыярытэтамі і прынцыпамі, якія Беларусь адстойвае на міжнароднай арэне. Мы дакладна прытрымліваемся Алімпійскай хартыі, дзе ўказана аб недапушчальнасці выкарыстання спартсменаў у палітычных мэтах, і выступаем за прынцып "спорт - па-за палітыкай".

Дарагія сябры! Абапіраючыся на асабісты вопыт і рэальныя справы, вы з'яўляецеся цудоўным прыкладам адказнасці і мэтанакіраванасці для падрастаючага пакалення, актыўна займаецеся папулярызацыяй спорту, пашырэннем яго стваральных і пазітыўных каштоўнасцей. Мы ганарымся тым, што ў вялікай міжнароднай алімпійскай сям'і шмат яркіх зорак беларускага спорту. Нашы атлеты - гэта здабытак нацыі, надзейная апора нашай краіны.

Дзякуй усім беларускім алімпійцам за майстэрства, настойлівасць і волю да перамогі, за тыя пачуцці радасці і гонару, якія вы дастаўляеце мільёнам нашых балельшчыкаў. Будзьце ўпэўнены ў тым, што мы заўсёды будзем адстойваць вашы інтарэсы і ўсяго нашага алімпійскага руху на міжнароднай арэне", - гаворыць тэкст звароту Віктара Лукашэнкі.

Міжнародны алімпійскі дзень - сусветнае свята, якое адзначаецца рашэннем МАК штогод 23 чэрвеня ў многіх дзяржавах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі