ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 верасня 2022, 14:59

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Сяргей Макаранка святкуе 85-годдзе

Сяргей Макаранка. Фота з архіва
Сяргей Макаранка. Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Сяргей Макаранка святкуе 85-годдзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У далёкім 1960 годзе на XVII летняй Алімпіядзе ў Рыме ў складзе зборнай Савецкага Саюза Сяргей Макаранка ў пары з яшчэ адным беларускім весляром Леанідам Гейштарам заваяваў залаты медаль на каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 м.

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў юбіляра, асабліва адзначыўшы, што ён унёс значны ўклад у развіццё веславання на байдарках і каноэ: "Вы шмат зрабілі для развіцця вяслярнага спорту ў нашай краіне і ўмацавання яго аўтарытэту ў свеце. Цвёрды характар, упартасць і нястрымная воля да перамогі не раз дапамагалі вам пакараць вяршыні самых прэстыжных турніраў".

Кіраўнік НАК таксама падкрэсліў, што веды і вялікі вопыт праслаўленых ветэранаў сёння служаць развіццю фізкультуры і спорту, прывабліваюць маладое пакаленне да здаровага ладу жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі