ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2023, 15:50

Пастаянныя прадстаўнікі азнаёмяцца з падрыхтоўкай да правядзення ІІ Гульняў краін СНД у Беларусі

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выязное пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 13 чэрвеня ў Мінску. Галоўная тэма мерапрыемства - падрыхтоўка да ІІ Гульняў краін СНД 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пастаянныя прадстаўнікі пабываюць на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", дзе наведаюць тэставыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, скаладром і цір з арганізацыяй магчымасці стральбы з пнеўматычнай зброі. Потым пабываюць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, дзе азнаёмяцца з арганізацыяй работы аперацыйна-каардынацыйнага цэнтра ІІ Гульняў краін СНД, наведаюць спартыўныя аб'екты ўніверсітэта і тэставыя спаборніцтвы па сучасным пяцібор'і.

Пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў пройдзе на базе Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Члены савета заслухаюць даклад міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука аб ходзе падрыхтоўкі да ІІ Гульняў краін СНД. На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое прайшло 8 чэрвеня ў Сочы, а таксама намецяць задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей.

Плануецца, што на пасяджэнні Савет пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў прыме рашэнне аб кіраўніку Місіі наглядальнікаў ад СНД на пазачаровых выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан, назначаных на 9 ліпеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі