ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2023, 11:52

Новы сезон у пляжным футболе стартуе матчам за Суперкубак Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы сезон майстроў пляжнага футбола ў Беларусі адкрыецца ў Кіраўску паядынкам за Суперкубак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У барацьбе за першы трафей сезона сёння пазмагаюцца чэмпіён краіны магілёўскі клуб ЦАР і сярэбраны прызёр мінулага нацыянальнага першынства "Шчучын". Год таму гэтыя каманды таксама змагаліся за Суперкубак, і тады магіляўчане трэці раз сталі яго ўладальнікамі, выйграўшы з лікам 12:4. Да гэтага два сезоны запар першы трафей сезона браў "Гроднааблспорт", які абодва разы перамагаў магіляўчан.

Заўтра таксама ў Кіраўску стартуе 16-ы чэмпіянат Беларусі па пляжным футболе. Акрамя сённяшніх саіскальнікаў Суперкубка, у турніры выступяць "Гроднааблспорт", "Брэст-Волга", "Рэгула" з Мінска, віцебскі "Юркас" і "ФСК-Меліяратар" з Астраўца. Матчы другога тура пройдуць у Мінску 9-10 чэрвеня, трэці тур прыме Гродна (24-25 чэрвеня), заключны тур і суперфінал пройдзе ў Шчучыне (8-9 ліпеня). Вырашальны этап розыгрышу Кубка Беларусі адбудзецца ў пачатку верасня.

У гэтым сезоне нацыянальная зборная Беларусі, якую ўзначальвае вядомы іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада, прыме ўдзел у шэрагу міжнародных турніраў. Сярод галоўных з іх - II Гульні краін СНД, якія пройдуць у Беларусі ў жніўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі