Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 сакавіка 2024, 17:51

Названы склад зборнай Беларусі на матчы з футбалістамі Чарнагорыі і Мальты

Фота з архіва
Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб футбольнай зборнай Беларусі вызначыў склад на першыя матчы новага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай дружыны іспанскі спецыяліст Карлас Алос Ферэр выклікаў на трэніровачны збор 25 ігракоў:

варатары - Сяргей Ігнатовіч ("Шахцёр", Салігорск), Андрэй Кудравец ("Дынама", Масква, Расія), Павел Паўлючэнка ("Пахтакор" Ташкент, Узбекістан);
 
абаронцы - Дзяніс Палякоў ("Хапаэль", Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч ("Дынама", Мінск), Аляксандр Паўлавец ("Карміёціса", Кіпр), Ягор Пархоменка ("Нёман", Гродна), Даніла Нячаеў ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Уладзіслаў Малькевіч ("Урал", Екацярынбург, Расія), Кірыл Пячэнін ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Глеб Шаўчэнка ("Тарпеда", Масква, Расія), Сяргей Карповіч ("Нёман", Гродна);
 
паўабаронцы: Валерый Бачароў ("Урал", Екацярынбург, Расія), Яўген Яблонскі ("Астэрас", Грэцыя), Мікіта Корзун ("Елімай", Казахстан), Кірыл Капленка ("Балтыка", Калінінград, Расія), Дзмітрый Анцілеўскі ("Хапаэль", Хайфа, Ізраіль), Макс Эбонг ("Астана", Казахстан), Максім Кірэеў ("Льерс", Бельгія), Валерый Грамыка ("Тарпеда", Масква, Расія), Арцём Шуманскі ("Арыс", Кіпр);
 
нападаючыя - Ілья Чарняк ("Дынама", Мінск), Ягор Карпіцкі ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Дзяніс Лапцеў ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Уладзіслаў Марозаў ("Арука", Партугалія).
 
Каманда збярэцца ў Мінску 17 сакавіка і потым адправіцца ў Турцыю. У першым спарынгу 21 у Антальі беларусы сустрэнуцца з камандай Чарнагорыі, а потым перабазіруюцца на Мальту, дзе 26 сакавіка правядуць спарынг з мальтыйцамі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі