ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2022, 14:02

НАК Беларусі будзе пашыраць супрацоўніцтва з Прыморскім краем РФ

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам азнаёмілася са спартыўнай інфраструктурай Прыморскага края, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Па выніках дзелавой паездкі ва Уладзівасток прадстаўнікі НАК Беларусі і адміністрацыя Прыморскага края Расійскай Федэрацыі дамовіліся аб далейшым пашырэнні супрацоўніцтва і планаванні новых праектаў у галіне фізічнай культуры, спорту і алімпійскага руху. Таксама ў час візіту наша дэлегацыя наведала шэраг спартыўных аб'ектаў рэгіёна. У прыватнасці, беларускі бок азнаёміўся з умовамі навучання і трэніровак адораных дзяцей, якія праходзяць падрыхтоўку па 11 відах спорту ў Прыморскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Акрамя таго, дэлегацыя НАК наведала міжнародны вяслярны цэнтр "Спартыўны клуб вострава Рускі" - сучасны аб'ект Уладзівастока, дзе адточваюць майстэрства многія расійскія весляры. У цэнтры праходзяць спаборніцтвы рознага ўзроўню, а беларускія спартсмены разглядаюць магчымасці гэтай базы для падрыхтоўкі да ўдзелу ў спаборніцтвах у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Гасцям з Беларусі падрабязна расказалі аб асаблівасцях работы канцэртна-спартыўнага комплексу "Фяцісаў Арэна", дзе выступаюць хакейныя каманды рэгіёна. Комплекс, адзін з асноўных цэнтраў культурна-масавых мерапрыемстваў ва Уладзівастоку, можа ўмясціць больш за 5,5 тыс. гледачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі