ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2022, 10:27

На жаночым чэмпіянаце Еўропы па футболе вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля фінішу групавога этапу жаночага чэмпіянату Еўропы па футболе ў Англіі сталі вядомы ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнімі ў плэй-оф прабіліся футбалісткі зборнай Бельгіі, якія ў трэцім туры спаборніцтваў папярэдняй групы D перамаглі італьянак з мінімальнай перавагай - 1:0. У другім паядынку гэтага квартэта сапернік беларускай зборнай па кваліфікацыі ЧС-2023 каманда Ісландыі згуляла ўнічыю з францужанкамі - 1:1 і засталася за бортам чвэрцьфіналу. Падагульняючае становішча: Францыя - 7 ачкоў, Бельгія - 4, Ісландыя - 3, Італія - 1. Яшчэ адзін апанент беларусак па адборачным турніры сусветнага першынства дзеючы чэмпіён Еўропы і віцэ-чэмпіён планеты зборная Нідэрландаў выйшла ў плэй-оф з другога месца ў групе С.

Такім чынам, у чвэрцьфіналах 13-га жаночага Еўра згуляюць: Англія - Іспанія (20 ліпеня), Германія - Аўстрыя (21 ліпеня), Швецыя - Бельгія (22 ліпеня), Францыя - Нідэрланды (23 ліпеня). Паўфіналы пройдуць 26 і 27 ліпеня, вырашальны паядынак кантынентальнага першынства адбудзецца 31 ліпеня на полі лонданскага стадыёна "Уэмблі".

У фінальным матчы папярэдняга чэмпіянату Старога Свету сярод жаночых каманд, які праходзіў у 2017 годзе ў Нідэрландах, гаспадары турніру абыгралі каманду Даніі з рэзультатам 4:2. Зборная Германіі 8 разоў станавілася пераможцам жаночага чэмпіянату Еўропы, два тытулы ў Нарвегіі, па адным у Швецыі і Нідэрландаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі