ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 ліпеня 2022, 10:50

На Заслаўскім вадасховішчы прайшоў чэмпіянат Мінска па пляжным валейболе

Фота Беларускай федэрацыі валейбола
Фота Беларускай федэрацыі валейбола

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляжы нумар 2 Заслаўскага вадасховішча прайшоў адкрыты чэмпіянат сталіцы па пляжным валейболе, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВК "Мінск".

Спаборніцтвы былі арганізаваны ў мэтах папулярызацыі пляжнага валейбола як алімпійскага віду спорту, павышэння майстэрства атлетаў, рэкламы здаровага ладу жыцця, а таксама ўмацавання дружбы паміж прадстаўнікамі розных рэгіёнаў. Акрамя матчаў, гасцей турніру чакала спартыўна-забаўляльная праграма, а таксама актыўнасці для дзяцей.

Удзел у адкрытым чэмпіянаце сталіцы прынялі як прафесіяналы, так і аматары, у склад кожнай каманды ўвайшлі па два спартсмены. У выніку пераможцам мужчынскага турніру стаў гомельскі тандэм Дзмітрый Маёранка - Уладзімір Галота, сярод жанчын лепшымі аказаліся Святлана Шымановіч і Святлана Кульгавеня з Мінска, ва ўзроставай катэгорыі "40+" у мужчын першынствавалі Вячаслаў Пахілька і Віталь Дыдышка.

Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў былі ўручаны медалі і падарункі ад арганізатараў чэмпіянату - валейбольнага клуба "Мінск" і Беларускай федэрацыі валейбола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі