
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля чвэрцьфіналаў у адказ мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе вызначыліся ўсе паўфіналісты, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дзеючыя чэмпіёны краіны баскетбалісты "МІНСКА" 19 красавіка другі раз разграмілі сваю маладзёжную каманду - 101:41. У першай гульні падапечныя Расціслава Вергуна выйгралі з перавагай 58 ачкоў - 112:54. У паўфінале ім трэба будзе сустрэцца з віцебскім "Рубонам", які двойчы абыграў рэзервовы склад БК "МІНСК" - 85:71 (дома) і 82:59 (у гасцях).
Уладальнік сярэбранага медаля мінулага першынства магілёўскі "Барысфен" перамог на выездзе "Гомельскіх рысяў" з лікам 94:74. У Магілёве каманда Андрэя Крываноса таксама была мацнейшай за гамяльчан - 91:55. Бронзавы прызёр "Гродна-93" абыграў у Мінску сталічны "Імпульс-БДУІР" - 98:63. На сваёй пляцоўцы гродзенскія баскетбалісты выйгралі з рэзультатам 106:61.
На жаночым першынстве паслязаўтра пачнуцца медальныя серыі. У барацьбе за золата другі сезон запар будуць змагацца дзеючы чэмпіён Беларусі "Гарызонт" і гродзенская "Алімпія". У мінулым годзе падапечныя Наталлі Трафімавай выйгралі фінальную серыю 3:0. У бронзавай серыі баскетбалісткі "МІНСКА" сустрэнуцца з "Гомельскімі рысямі". Год таму мінчанкі занялі трэцяе месца, тройчы абыграўшы гродзенскую "Вікторыю".-0-