ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лістапада 2022, 13:29

На міжнародным турніры па плаванні ў Мінску разыграны першыя камплекты ўзнагарод

Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У басейне САК "Трактар" у Мінску стартаваў міжнародны турнір на прызы Беларускай федэрацыі плавання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць плыўцы з Беларусі і Расіі, у стартавы дзень турніру былі разыграны 11 камплектаў узнагарод. Пераможцамі фінальных заплываў чацвярга сталі Настасся Куляшова і Рыгор Пякарскі (50 м на спіне), Настасся Каракоўская і Руслан Скамарошка (100 м вольным стылем), Вікторыя Шынкарова і Іван Шамшурын (200 м батэрфляем), Аліна Змушка і Ілья Шымановіч (200 м брас). Акрамя таго, Ілья Шымановіч першынстваваў у фінале на 100 м комплексам у мужчын, сярод жанчын у гэтым відзе мацнейшай стала Вераніка Страшнова. Таксама на дыстанцыі 800 м вольным стылем у дзяўчат перамагла Алеся Ігнатовіч.

У пятніцу на спаборніцтвах у Мінску пройдзе яшчэ 11 фінальных заплываў. Турнір па плаванні на прызы БФТ з'яўляецца падрыхтоўчым стартам да другога этапу міжнародных спаборніцтваў "Гульні дружбы", якія адбудуцца ў канцы лістапада ў Казані, а таксама да снежаньскага нацыянальнага чэмпіянату Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі