
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У РЦАП па зімовых відах спорту "Раўбічы" стартаваў фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На спаборніцтвах выступаюць юнакі і дзяўчаты, якія не займаюцца біятлонам і лыжнымі гонкамі ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах. Усяго ўдзельнікамі фіналу сталі 168 юных спартсменаў, якія прадстаўляюць каманды абласцей і горада Мінска (у складзе кожнай зборнай па 24 чалавекі). У першы дзень турніру адбыліся шэсць спрынтарскіх гонак - па адной у хлопчыкаў і дзяўчынак у кожнай з трох узроставых груп (да 11, да 13 і да 15 гадоў). Прызёрамі "Снежнага снайпера" сталі наступныя біятланісты:
Малодшая узроставая група, хлопчыкі:
1. Клім Гнедчык (Мінск);
2. Раман Якоўчык (Брэсцкая вобласць);
3. Яўген Гарбачоў (Магілёўская вобласць).
Малодшая ўзроставая група, дзяўчаты:
1. Аліна Станкевіч (Мінская вобласць);
2. Хрысціна Баева (Магілёўская вобласць);
3. Ксенія Жэміс (Віцебская вобласць).
Сярэдняя ўзроставая група, хлопчыкі:
1. Ягор Лушчынскі (Віцебская вобласць);
2. Станіслаў Хмялеўскі (Магілёўская вобласць);
3. Раман Дашкевіч (Магілёўская вобласць).
Сярэдняя ўзроставая група, дзяўчаты:
1. Мілана Раманюк (Гродзенская вобласць);
2. Меліса Папко (Мінск);
3. Валерыя Міхальцава (Гомельская вобласць).
Старэйшая ўзроставая група, юнакі:
1. Мікіта Калінаў (Мінск);
2. Яраслаў Петрушэнка (Гомельская вобласць);
3. Акім Гнедчык (Мінская вобласць).
Старэйшая ўзроставая група, дзяўчаты:
1. Вікторыя Вайцюк (Мінск);
2. Кіра Пажарыцкая (Мінск);
3. Кацярына Касачова (Магілёўская вобласць).
У другі дзень фінальнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне "Снежны снайпер" 19 лютага ўдзельнікі вызначаць пераможцаў у гонках з масавым стартам і змешаных эстафетах.-0-