ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 студзеня 2023, 10:59

Мужчынскі спрынт адкрые праграму 5-га этапу Кубка Садружнасці па біятлоне ў "Раўбічах"

Антон Смольскі. Фота з архіва
Антон Смольскі. Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" сёння стартуе пяты этап міжнародных спаборніцтваў па біятлоне "PARI Кубак Садружнасці", паведамляе БЕЛТА.

Першымі на лыжню выйдуць мужчыны, якія вызначаць прызёраў у спрынтарскай гонцы на 10 км з двума агнявымі рубяжамі. Лідар агульнага заліку беларус Антон Смольскі пойдзе на дыстанцыю сёмым. Пасля чатырох этапаў у актыве Смольскага 1151 ачко, за ім ідуць расіяне Антон Бабікаў (1112 балаў), Эдуард Латыпаў (1097) і Карым Халілі (1042), замыкае пяцёрку беларус Дзмітрый Лазоўскі (1029). На мінулым тыдні на 4-м этапе, які таксама праходзіў у "Раўбічах", Дзмітрый Лазоўскі выйграў спрынт, заваяваў сярэбраныя медалі ў пасьюце і мас-старце.

Заўтра адбудзецца жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км з двума заходамі на стрэльбішча. Жаночую класіфікацыю ўзначальвае беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава-Смольская (1118), на другой і трэцяй пазіцыях расійскія спартсменкі Наталля Гербулава (1090) і Тамара Дзербушава (1086).

У выхадныя дні адбудуцца па два старты: 28 студзеня будуць вызначаны пераможцы і прызёры ў гонках праследавання ў жанчын і мужчын, завершыцца праграма гэтага этапу 29 студзеня жаночым і мужчынскім мас-стартамі.

У спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 60 вядучых беларускіх і расійскіх біятланістаў, сярод якіх пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў і этапаў Кубка свету.

Як і на мінулым тыдні, для балельшчыкаў арганізаваны аўтобусны маршрут нумар 949Э Мінск - Раўбічы. Сёння, заўтра і паслязаўтра да месца спаборніцтваў аўтобусы адпраўляюцца ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" (пасадка з боку Усходніх могілак) з 9.30, а ў нядзелю - з 10.40.

Заключны этап Кубка Садружнасці пройдзе з 9 па 12 сакавіка ў Цюмені.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі