ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 14 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2022, 09:58

Міжнародны саюз канькабежцаў пакінуў у сіле адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў

Фота з архіва
Фота з архіва

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) пакінуў у сіле адхіленне беларускіх і расійскіх атлетаў ад міжнародных спаборніцтваў. Яно прадоўжыцца да асаблівага распараджэння. Такое рашэнне прынята сёння на 58-м кангрэсе ISU, які праходзіць у тайландскім горадзе Пхукет, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусы і расіяне былі адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай ISU ў сакавіку ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Забарона датычыцца турніраў па канькабежным спорце, шорт-трэку і фігурным катанні. На кангрэсе ISU дэлегацыю Беларускага саюза канькабежцаў узначальвае яго старшыня Юлія Комлева. Перад пачаткам работы ўдзельнікі кангрэса адхілілі прапанову ўкраінскага боку аб вызваленні ад работы прадстаўнікоў Беларусі і Расіі.

На кангрэсе будзе разглядацца каля 250 актуальных праблем. Сярод іх і пытанне павышэння ўзроставага цэнзу ў фігурным катанні да 17 гадоў. Цяпер да ўдзелу ў чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях дапускаюцца спартсмены, якім на момант пачатку сезона споўнілася 15 гадоў. Акрамя таго, адбудуцца выбары на розныя кіруючыя пасады, у тым ліку і прэзідэнта. Цяпер Міжнародны саюз канькабежцаў узначальвае Ян Дэйкема з Нідэрландаў, які займае пасаду прэзідэнта з 2016 года.

Кангрэс прадоўжыцца да 10 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі