ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 30 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2020, 15:08

Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ у аднаклубнікаў з Рыгі

У час матчу. Фота ХК "Дынама" (Рыга)
У час матчу. Фота ХК "Дынама" (Рыга)

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі перамогу ў гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ над аднаклубнікамі з Рыгі з лікам 2:1 (0:0, 2:0, 0:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульня пачалася без небяспечных момантаў. Абедзве каманды стараліся не рызыкаваць. "Зубры" спрабавалі знайсці брэшы ў абароне апанентаў, але да пачатку першага перапынку ім гэтага не ўдалося.

У другім перыядзе хуткасці пачалі расці. Госці прыняліся падціскаць аднаклубнікаў з Рыгі, трымаючы іх у сваёй зоне. На 34-й мінуце супрацьстаяння форварду "зуброў" Андрэю Касціцыну ўдалося адкрыць лік. Яго тут жа падтрымаў атакай партнёр па каманзе форвард Раян Спунер, які рэалізаваў большасць - 2:0.

У трэцяй дваццацімінутцы рыжскае "Дынама" паспрабавала аднавіць раўнавагу сіл, абрушыўшы серыю атак на галкіпера мінчан. "Зубры" ўмела абараняліся, але на 57-й мінуце матчу абаронца гаспадароў лядовай пляцоўкі Увіс Балінскіс скараціў адставанне да адной шайбы, рэалізаваўшы большасць. Перавесці гульню ў авертайм у рыжан не атрымалася. Госці атрымалі перамогу, перапыніўшы серыю з чатырох паражэнняў запар.

Наступны матч падапечныя Крэйга Вудкрафта згуляюць 13 лютага ў гасцях у яраслаўскага "Лакаматыва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі