Сцяг Субота, 2 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 снежня 2022, 10:58

Мінскае "Дынама" прайграла ЦСКА ў матчы чэмпіянату КХЛ

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі першы пасля міжнароднай паўзы матч у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча "Дынама" і ЦСКА ў "Мінск-Арэне" адбылася ўсяго праз суткі пасля пераможнага для зборнай Беларусі фіналу Кубка Першага канала ў Маскве, у якім прынялі ўдзел адразу дзевяць ігракоў "зуброў". У выніку дамашні паядынак склаўся для гаспадароў няўдачна, хоць лік адкрылі менавіта дынамаўцы: на старце другога перыяду перадачай Джозэфа Душака скарыстаўся Павел Варфаламееў. Праўда, далей у матчы вызначаліся выключна хакеісты маскоўскай каманды. Яшчэ да перапынку "армейцы" зраўнавалі лічбы, а ў заключнай 20-мінутцы "дабілі" мінчан, закінуўшы чатыры шайбы. Як вынік - 1:5, "Дынама" церпіць трэцяе дамашняе паражэнне запар.

Пасля 41 матчу сезона падапечныя Крэйга Вудкрафта прадаўжаюць ісці на 8-м месцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. У мінчан 42 балы, "Віцязь", які размяшчаецца на радок вышэй, мае на 2 ачкі больш. Далей "зуброў" чакае кароткі двухматчавы выезд: у чацвер дынамаўцы сустрэнуцца з аднаклубнікамі з Масквы, а 24 снежня наша каманда згуляе супраць асноўнага праследавацеля ў турнірнай табліцы - чарапавецкай "Поўначсталі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі