
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены ФК "Мінск" сталі трэцімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку ў адказ 1/4 фіналу мінчане на сваёй пляцоўцы амаль да самай фінальнай сірэны ўступалі аршанскаму "Вітэну", але на апошняй мінуце асноўнага часу Андрэй Семянюк зрабіў лік роўным - 2:2. У авертайме нікому не ўдалося вызначыцца, а ў серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку "Мінска" - 6:5. У Оршы мінчане дабіліся перамогі ў авертайме з лікам 4:2. Апошні ўдзельнік паўфінальнай стадыі стане вядомы 7 мая ў Гомелі пасля трэцяга матчу паміж мясцовым БЧ і гродзенскім "УУС-Дынама". У іх першай гульні ў Гомелі дынамаўцы вырвалі перамогу ў серыі пасляматчавых пенальці, а затым у Гродне гамяльчане ўзялі рэванш - 4:3.
Яшчэ ў дзвюх чвэрцьфінальных серыях перавага фаварытаў была істотнай. Дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены "Сталіцы" двойчы разграмілі мінскі "Дарожнік" - 7:1 і 7:3. Сярэбраны прызёр мінулага першынства гомельскі ВРЗ без асаблівых праблем абыграў сталічны клуб "Ахова-Дынама" - 5:1 і 7:0.
Паўфінальныя серыі пачнуцца 10 мая і прадоўжацца да трох вікторый адной з каманд.
У мінулым сезоне спартсмены "Сталіцы" заваявалі сваё чацвёртае золата, абыграўшы ў фінальнай серыі ВРЗ. Бронзу ўпершыню заваяваў ФК "Мінск, які адолеў "УУС-Дынама". Больш за ўсё чэмпіёнскіх тытулаў у актыве "Дарожніка", які 6 разоў выйграваў залатыя медалі.-0-