ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2023, 09:45

"Мінск" другі раз узяў бронзу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Мінска" другі раз запар заваявалі бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

1 чэрвеня на паркеце сталічнага спарткомплексу "Уручча" ў другім паядынку за 3-е месца мінчане ў авертайме вырвалі перамогу ў гомельскага БЧ з лікам 5:4. Па ходзе сустрэчы падапечныя Аляксандра Чэрніка тройчы ўступалі гасцям, але ў выніку ўсё ж змаглі выйграць. Пераможны гол забіў Юрый Дубкоў. У першай гульні ў Гомелі "Мінск" таксама перамог БЧ у авертайме - 5:3. Год таму мінчане ўпершыню здабылі бронзу нацыянальнага чэмпіянату, абыграўшы гродзенскі клуб "УУС-Дынама".

У першым матчы залатой серыі 34-га першынства краіны дзеючыя чэмпіёны спартсмены "Сталіцы" выйгралі ў Гомелі ў мясцовага ВРЗ з лікам 4:3, а сёння прымуць сапернікаў ва "Уруччы". Серыя за золата прадоўжыцца да трох вікторый адной з каманд. У паўфіналах ВРЗ быў мацнейшы за "Мінск", а "Сталіца" перамагла БЧ.

Год таму "сталічнікі" заваявалі свой чацвёрты чэмпіёнскі тытул, выйграўшы ў фінальнай серыі ў ВРЗ з сухім рэзультатам - 3:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі