
27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мацвей Дукса прызнаны лепшым іграком 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі Беларускай федэрацыі футбола, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У дамашнім паядынку з футбалістамі "Слуцка" 20-гадовы паўабаронца "Смаргоні" быў сапраўдным лідарам сваёй каманды. На 87-й мінуце пры ліку 2:1 на карысць гасцей Мацвей Дукса эфектным ударам з лініі штрафной плошчы зраўнаваў рэзультат, а на другой кампенсаванай мінуце пасля яго дакладнай перадачы Ілья Коваль забіў пераможны мяч - 3:2. Пасля гэтай валявой вікторыі футбалісты "Смаргоні" набралі 6 ачкоў і перамясціліся на 9-е месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруе мінскае "Дынама", якое атрымала 5 перамог у 5 сустрэчах, - 15 ачкоў з 15 магчымых. Па 10 заліковых балаў у жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" і чэмпіёна краіны салігорскага "Шахцёра". Унізе табліцы брэсцкае "Дынама", якое не набрала ў пяці праведзеных матчах ніводнага ачка.
У наступным туры сустракаюцца:
28 красавіка
"Слуцк" - "Белшына" (Бабруйск);
29 красавіка
"Нёман" (Гродна) - "Дынама" (Мінск), "Славія" (Мазыр) - "Тарпеда-БелАЗ", БАТЭ (Барысаў) - "Смаргонь";
30 красавіка
"Гомель" - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Нафтан" (Наваполацк) - "Дынама" (Брэст), "Шахцёр" - "Мінск".-0-