ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 кастрычніка 2022, 13:06

Мацнейшыя расійскія спартсмены прымуць удзел у Кубку Беларусі па тхэквандо

Максім Храмцоў. Фота ТАСС
Максім Храмцоў. Фота ТАСС

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мацнейшыя расійскія тхэквандысты, сярод якіх два пераможцы Алімпійскіх гульняў, стануць удзельнікамі адкрытага Кубка Беларусі, які пройдзе 29-30 кастрычніка, паведамляе ТАСС.

"Трэніровачныя мерапрыемствы ў Беларусі ў нашых спартсменаў пачнуцца 13 кастрычніка, - расказаў галоўны трэнер зборнай Расіі Вадзім Іваноў. - Затым у канцы месяца мы прымем удзел у міжнародным турніры "Адкрыты Кубак Беларусі". На спаборніцтвах выступяць усе мацнейшыя спартсмены, у тым ліку алімпійскія чэмпіёны Максім Храмцоў і Уладзіслаў Ларын. Усяго ў Мінск паедзе двайны склад зборнай 32 чалавекі".

Максім Храмцоў з'яўляецца пераможцам Гульняў-2020 у вагавой катэгорыі да 80 кг, Уладзіслаў Ларын атрымаў вікторыю ў Токіа ў катэгорыі звыш 80 кг. Акрамя таго, абодва тхэквандысты па разе выйгравалі чэмпіянат свету і двойчы станавіліся трыумфатарамі кантынентальных першынстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі