Сцяг Панядзелак, 15 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 сакавіка 2023, 14:28

Матчам з партугальцамі беларусы завершаць адбор да ЧС-2024 па міні-футболе

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе сёння завершыць выступленне ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Ерэване ў заключным паядынку 4-й кваліфікацыйнай групы беларусы сустрэнуцца з дзеючым чэмпіёнам свету і Еўропы камандай Партугаліі. На старце адборачнага турніру беларуская каманда ўступіла партугальцам на іх пляцоўцы з лікам 3:5. Акрамя таго, зборная Партугаліі двойчы перамагла літоўцаў - 6:0 (у гасцях) і 2:0 (дома). Падапечныя Аляксандра Чэрніка ў двух паядынках з літоўскай зборнай набралі ўсяго адно ачко: у першай сустрэчы яны ўступілі з вынікам 1:2, а ў другой згулялі ўнічыю - 2:2. Становішча каманд цяпер такое: Партугалія - 9 ачкоў (3 матчы), Літва - 4 (4), Беларусь - 1 (3). Партугальцы даўно забяспечылі сабе першае месца, а беларусы страцілі шанцы прайсці наступную стадыю адбору.

Адразу ў элітны адборачны раўнд кваліфікацыі сусветнага першынства выходзяць пераможцы 12 адборачных груп і 4 лепшыя каманды, якія занялі другія месцы. Астатнія 8 зборных, што фінішуюць другімі, у стыкавых паядынках вызначаць яшчэ чатырох удзельнікаў элітнай стадыі. Ужо вядомы пяць каманд, якія згуляюць на заключным этапе адборачнага турніру: Украіна, Італія, Партугалія, Арменія, Румынія. У фінальнай частцы 10-га планетарнага форуму па міні-футболе выступяць 24 каманды з усіх кантынентаў, Еўропу прадставяць 7 зборных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі