ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2020, 19:15

Мартэн Фуркад выйграў спрынт на этапе КС па біятлоне ў Рупольдынгу, атрымаўшы трэцюю перамогу запар

Мартэн Фуркад
Мартэн Фуркад

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмен зборнай Беларусі па біятлоне Раман Ялетнаў заняў 23-е месца ў спрынтарскай гонцы на пятым этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у нямецкім Рупольдынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Ялетнаў прайграў лідару спрынту 1 мін. 7,2 сек. Першым стаў сяміразовы ўладальнік Вялікага хрустальнага глобуса француз Мартэн Фуркад, які пераадолеў 10 км за 22 мін. 41,5 сек. На другой пазіцыі размясціўся яго суайчыннік Кантэн Фіён Мае (адставанне 3,1 сек.). Замкнуў тройку мацнейшых немец Бенядзікт Доль (адставанне 12 сек.).

Іншыя спартсмены зборнай Беларусі паказалі наступны рэзультат: Мікіта Лабастаў заняў 43-ю пазіцыю, Антон Смольскі - 48-ю, Сяргей Бачарнікаў стаў 85-м.

Лепшы рэзультат у спрынце сярод беларускіх дзяўчат 15 студзеня паказала Ганна Сола, стаўшы чацвёртай.

Прадоўжацца спаборніцтвы 17 студзеня эстафетай у жанчын.

Завершыцца пяты этап Кубка свету 19 студзеня гонкамі праследавання ў мужчын і жанчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі