Сцяг Нядзеля, 26 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2024, 10:41

"Манчэстэр Сіці" і "Рэал" выйгралі першыя матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў 

Фота з архіва
Фота з архіва
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перамогамі гасцей завяршыліся першыя сустрэчы плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашні трыумфатар галоўнага клубнага турніру Старога Свету англійскі "Манчэстэр Сіці" абыграў у дацкай сталіцы футбалістаў "Капенгагена" з рэзультатам 3:1. На працягу ўсёй сустрэчы госці мелі вялікую перавагу, нанёсшы 12 удараў у створ варот супраць аднаго ў сапернікаў. У складзе пераможцаў вызначыліся Кевін Дэ Бруйнэ, Бернарду Сілва і Філ Фодэн, госці адказалі голам Магнуса Матсана. Мадрыдскі "Рэал" таксама на выездзе з вялікай цяжкасцю перамог нямецкі "Лейпцыг" з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0 дзякуючы выдатнаму ўдару Брахіма Дыяса ў пачатку другога тайма.

Сёння адбудуцца яшчэ дзве гульні 1/8 фіналу. Чэмпіён Германіі мюнхенская "Баварыя" згуляе ў Рыме супраць італьянскага "Лацыа", а ў сталіцы Францыі "Пары Сен-Жэрмен" прыме іспанскі "Рэал Сасьедад" з Сан-Себасцьяна.

Яшчэ чатыры матчы пройдуць на наступным тыдні:

20 лютага

"Інтэр" (Мілан, Італія) - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія), ПСВ (Эйндхавен, Нідэрланды) - "Барусія" (Дортмунд, Германія).

21 лютага

"Порту" (Партугалія) - "Арсенал" (Лондан, Англія), "Напалі" (Італія) - "Барселона" (Іспанія).

Паядынкі ў адказ за выхад у чвэрцьфінал чэмпіёнскай Лігі адбудуцца 5-13 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі