ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 ліпеня 2022, 17:55

Лідары жаночага чэмпіянату Беларусі па футболе разграмілі саперніц у гульнях 13-га тура

Фота з архіва
Фота з архіва

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўныя фаварыты жаночага чэмпіянату Беларусі па футболе атрымалі перамогі з вялікім лікам у паядынках 13-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары першынства футбалісткі сталічнага "Дынама-БДУФК" разграмілі на выездзе дэбютантак вышэйшай лігі спартсменак "Смаргоні" з лікам 7:0. Галявы дубль у гэтай сустрэчы аформіла Дар'я Сцяжко. Віцэ-чэмпіён краіны "Мінск" на сваім полі не пакінуў шанцаў на поспех гасцям з "Бабруйчанкі" - 12:0. Міраслава Зубко і кенійка Вафула Некеса па тры разы паразілі вароты бабруйскай каманды, па два мячы ў свой актыў запісалі Вікторыя Марчык і Настасся Пабягайла. Вафула Некеса ўпэўнена ўзначальвае спіс лепшых снайпераў жаночай лігі, забіўшы 27 мячоў.

Першую перамогу ў гэтым першынстве здабылі футбалісткі брэсцкага "Дынама", якія разграмілі ў сябе дома "Гомель" з рэзультатам 4:1. Рэзультаты астатніх сустрэч 13-га тура: "Зорка-БДУ" (Мінск) - юніёрская зборная Беларусі (U-19) - 1:0, "Віцебск" - "Днепр" (Магілёў) - 0:2.

Становішча каманд у лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама-БДУФК" - 37 ачкоў, "Мінск" - 34, "Зорка-БДУ" - 29, "Днепр", "Віцебск" - па 22. Унізе турнірнай табліцы "Гомель", які набраў усяго адзін заліковы бал.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі