Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2024, 15:19

  Квартальнаў прадоўжыць работу ў мінскім "Дынама"

Дзмітрый Квартальнаў. Фота з архіва
Дзмітрый Квартальнаў. Фота з архіва
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі спецыяліст Дзмітрый Квартальнаў захаваў пасаду галоўнага трэнера хакейнага мінскага "Дынама", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "зуброў".

Аб гэтым рашэнні аб'явіў генеральны дырэктар сталічнага клуба Арцём Каркоцкі: "Мы падвялі вынікі сезона з Дзмітрыем Вячаслававічам, я ўжо гаварыў, што ў трэнера кантракт на тры гады. Ідзём далей. Дзмітрый Вячаслававіч прадаўжае працаваць у "Дынама".

У першым сезоне Квартальнава на чале "зуброў" мінчане закончылі рэгулярны чэмпіянат Кантынентальнай хакейнай лігі на восьмым месцы Заходняй канферэнцыі, а ў стартавым раўндзе плэй-оф Кубка Гагарына ў шасці матчах уступілі аднаклубнікам з Масквы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі