ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2023, 11:33

Крэйчыкава стала саперніцай Сабаленка ў 1/8 фіналу турніру WTA-500 у Штутгарце

Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка сёння стартуе на турніры катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $780 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/8 фіналу другая ракетка планеты сустрэнецца з чэшскай тэнісісткай Барбарай Крэйчыкавай, якая займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу. У першым раўндзе чэшка ўпэўнена абыграла ў дзвюх партыях расіянку Людмілу Самсонаву (15-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:2, 6:0. У гэтым сезоне Сабаленка і Крэйчыкава сустракаліся тройчы: у двух матчах перамагла беларуска, у адным мацнейшай была чэшка. Пераможца іх сённяшняга паядынку сустрэнецца ў чвэрцьфінале з пераможцай іспанскага процістаяння Паўла Бадоса (31) - Крысціна Буча (77).

У апошнія два гады Арына Сабаленка двойчы дабіралася да фіналу гэтых спаборніцтваў, але абодва разы прайгравала лідарам сусветнага рэйтынгу. У 2021 годзе яна ўступіла аўстралійцы Эшлі Барці, а год таму - польцы Ізе Свёнтак. На гэты раз Сабаленка і Свёнтак таксама могуць сустрэцца паміж сабой, але зноў калі праб'юцца ў фінал. Саперніцай Ігі Свёнтак у другім крузе будзе кітаянка Сінвэнь Жэн (25).

Турнір на закрытых грунтавых кортах у Штутгарце завершыцца 23 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі