ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 27 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 студзеня 2020, 14:51

Кавальчук: ЧЕ па індорхакеі надасць новы імпульс развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі

Фота Мінспорту
Фота Мінспорту

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне ў Мінску чэмпіянату Еўропы па індорхакеі надасць новы імпульс развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай федэрацыі хакея на траве (EHF) Марыйкай Флерэн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Сяргей Кавальчук расказаў госці аб дзяржаўнай палітыцы развіцця спорту ў краіне, у тым ліку дзіцяча-юнацкага. Ён адзначыў, што за апошнія гады спартыўная інфраструктура Беларусі прыкметна змянілася: узведзены новыя арэны, стадыёны і пляцоўкі, створаны добрыя ўмовы для правядзення спаборніцтваў любога ўзроўню. "Упэўнены: чэмпіянат Еўропы па індорхакеі надасць новы імпульс развіццю гэтага цікавага і відовішчнага віду спорту ў нашай краіне", - падкрэсліў міністр.

Марыйка Флерэн
Марыйка Флерэн

Прэзідэнт EHF падзялілася ўражаннямі ад Мінска: "У вас выдатны горад, цудоўныя спартыўныя аб'екты, добразычлівыя людзі. Прыемна, што ваша жаночая каманда па хакеі на траве прагрэсіруе. Не сумняваюся, што цяперашні чэмпіянат Еўропы пройдзе на самым высокім узроўні".

ХХ Чэмпіянат Еўропы па індорхакеі (хакей на траве ў закрытых памяшканнях) сярод жаночых каманд праходзіць у Палацы спорту з 24 па 26 студзеня. Турнір з'яўляецца другім па значнасці пасля Кубка свету. У спаборніцтвах прымаюць удзел восем мацнейшых каманд Еўропы: зборныя Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландаў, Украіны, Чэхіі і Швейцарыі. Чэмпіянат стане адборачным да сусветнага першынства 2021 года, куды адправіцца шэсць лепшых каманд Старога Свету. Жаночая нацыянальная зборная Беларусі па індорхакеі з'яўляецца двухразовым прызёрам чэмпіянатаў Еўропы: у 2016 і 2018 гадах нашы дзяўчаты заваявалі бронзавыя ўзнагароды. У 2018 годзе каманда заняла трэцяе месца на Кубку свету.-0-

Фота Мінспорту

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі