ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 лістапада 2022, 16:49

Кавальчук аб падрыхтоўцы трэнераў у Беларусі: апошнія гады праведзена вельмі вялікая работа

Сяргей Кавальчук. Фота з архіва
Сяргей Кавальчук. Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук на сустрэчы з журналістамі ў ходзе калегіі Мінспорту "Аб падрыхтоўцы трэнерскіх кадраў у Рэспубліцы Беларусь" падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў гэтай сферы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтоўка трэнераў з'яўляецца, бадай, адным з найбольш важных пытанняў для галіны, таму мы асобна вынеслі яго для абмеркавання на калегіі. У 2018 і 2019 гадах на нарадах у кіраўніка дзяржавы была пастаўлена задача разгледзець, чаму ў нашай краіне кульгае падрыхтоўка трэнераў, чаму вучэбна-матэрыяльная база знаходзіцца на недастатковым узроўні. І за гэты перыяд была праведзена вельмі вялікая работа. Мы поўнасцю перагледзелі базавую падрыхтоўку трэнераў, зрабілі большую нацэленасць на мэтавую падрыхтоўку", - паведміў міністр.

Таксама Сяргей Кавальчук расказаў аб змяненнях ва ўстановах адукацыі. "Мы дапрацавалі вучэбныя праграмы ў нашым Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, таксама сёння па-новаму працуе і Вышэйшая школа трэнераў. Мноства пераўтварэнняў было зроблена ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры: абноўлены стадыён, пачата будаўніцтва інтэрнатаў і гэтак далей. Але сёння нам трэба паглыбіцца яшчэ больш. Мы бачым недахопы ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах, над якімі трэба працаваць. І калегія Мінспорту патрэбна якраз для таго, каб абмеркаваць праблемныя пытанні з кіраўніцтвам федэрацый, прадстаўнікамі рэгіёнаў, а таксама зрабіць патрэбныя карэктывы і ўнесці іх у вучэбныя праграмы", - дадаў міністр спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі