ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2023, 12:59

Канадскі трэнер Крэйг Вудкрафт пакідае хакейнае мінскае "Дынама"

Крэйг Вудкрафт. Фота з архіва
Крэйг Вудкрафт. Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" аб'явіла аб расставанні з галоўным трэнерам каманды Крэйгам Вудкрафтам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Гэты сезон Кантынентальнай хакейнай лігі стаў для Вудкрафта чацвёртым запар і сумарна пятым у якасці галоўнага трэнера мінскага "Дынама". Усяго Крэйг правёў каля руля "зуброў" 303 матчы, што з'яўляецца рэкордам клуба. За час работы канадца "бела-блакітныя" чатыры разы выходзілі ў плэй-оф (у 2017-м, 2021-м, 2022-м і 2023-м гг.), але кожны раз спыняліся на стадыі першага раўнда.

Кантракт Вудкрафта з "Дынама" заканчваецца 30 красавіка. Кіраўніцтва сталічнага клуба дзякуе Крэйгу за работу і жадае поспехаў у далейшай кар'еры. На гэты момант канадскі спецыяліст прадаўжае заставацца галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі па хакеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі