
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" дасягнула дамоўленасці аб падпісанні кантракта з канадскім нападаючым Брэнданам Козунам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.
32-гадовы форвард ужо выступаў за "зуброў" ў сезоне-2020/21. Тады ў 37 матчах рэгулярнага чэмпіянату Козун атрымаў 32 (17+15) рэзультатыўныя балы, адначасова ўстанавіўшы клубны рэкорд па працягласці ачковай серыі (7 гульняў запар). Мінулы сезон канадзец правёў у "Амбры-Піёта" са Швейцарскай нацыянальнай лігі, дзе ў 24 сустрэчах набраў 9 (3+6) балаў. Затым нападаючы перайшоў у яраслаўскі "Лакаматыў", за які згуляў у трох матчах плэй-оф Кубка Гагарына.
Брэндан Козун стаў другім легіянерам, падпісаным мінскім "Дынама" ў гэта міжсезонне. Раней склад сталічнага клуба папоўніў канадскі абаронца Шон Лалонд.-0-