ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 верасня 2022, 16:25

Юлія Комлева перавыбрана старшынёй Беларускага саюза канькабежцаў

Юлія Комлева. Фота НАК Беларусі
Юлія Комлева. Фота НАК Беларусі

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага саюза канькабежцаў (БСК), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Старшынёй БСК зноў выбрана Юлія Комлева, якая ўзначальвае гэту арганізацыю з 2018 года.

Удзельнікі канферэнцыі таксама выбралі новы склад выканкама, кіраўнікоў дырэктаратаў па канькабежным спорце, фігурным катанні і шорт-трэку, склад рэвізійнай камісіі. Акрамя таго, зацверджана справаздача аб рабоце БСК за 2018-2022 гады і разгледжаны розныя пытанні дзейнасці канькабежнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі