ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2023, 14:28

Ягор Карпіцкі прызнаны лепшым іграком 10-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы салігорскага "Шахцёра" Ягор Карпіцкі прызнаны лепшым іграком 10-га тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным дамашнім паядынку з бабруйскай "Белшынай" (7:3) 19-гадовы форвард салігорскай каманды аформіў хет-трык і выйшаў у лідары бамбардзірскай гонкі, маючы ў сваім актыве 10 забітых мячоў. Ягор Карпіцкі таксама стаў аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура. У сярэдзіне першай палавіны гульні пры ліку 1:1 ён абыграў трох ігракоў гасцей і вывеў сваю каманду наперад.

Вынікі астатніх сустрэч: "Нёман" (Гродна) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:0, БАТЭ (Барысаў) - "Славія" (Мазыр) - 1:1, "Гомель" - "Смаргонь" - 2:0, "Нафтан" (Наваполацк) - "Іслач" (Мінскі раён) - 0:1, "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Дынама" (Брэст) - 1:0, "Мінск" - "Дынама" (Мінск) - 1:1. Футбалісты "Слуцка" прапускалі гэты тур.

Турнірную табліцу ўзначальвае сталічнае "Дынама", у якога 25 ачкоў пасля 10 праведзеных гульняў, жодзінскія тарпедаўцы адстаюць на 4 балы, футбалісты "Нёмана" набралі 20 ачкоў у 9 згуляных матчах.

У наступным туры сустракаюцца:

2 чэрвеня

"Славія" - "Нафтан", "Дынама" (Брэст) - "Мінск";

3 чэрвеня

"Белшына" - "Гомель", "Смаргонь" - "Энергетык-БДУ", "Тарпеда-БелАЗ" - "Шахцёр";

4 чэрвеня

"Іслач" - "Нёман", "Слуцк" - БАТЭ. Мінскае "Дынама" прапускае 11-ы тур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі