ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2023, 09:19

Хакеісты "Нёмана" зраўнавалі лік у паўфінале Кубка Прэзідэнта супраць "Юнацтва"

Фота ХК "Юнацтва-Мінск"
Фота ХК "Юнацтва-Мінск"

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускай хакейнай экстралізе прадаўжаецца паўфінальная стадыя розыгрышу Кубка Прэзідэнта, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другім удзельнікам фіналу сезона 2022/2023 у чацвер магло стаць сталічнае "Юнацтва", якое вяло ў паўфінальнай серыі да чатырох перамог супраць "Нёмана" з лікам 3:2. Шосты матч процістаяння прайшоў на лёдзе сталічнай "Чыжоўка-Арэны". Хакеісты абедзвюх каманд абыходзіліся без галоў на працягу двух перыядаў, першую шайбу гледачы ўбачылі толькі ў пачатку трэцяга гульнявога адрэзка, калі Андрэй Паўленка вывеў "Юнацтва" наперад. У становішчы адстаючых гродзенцы прабылі ўсяго тры мінуты: лічбы на табло зраўнаваў Даніла Паліўка. У выніку сустрэча перайшла ў авертайм, дзе перамогу гасцям з лікам 2:1 прынёс Арцём Кіслы.

Такім чынам, "Нёман", які прайграў тры паядынкі запар на старце серыі, у трох наступных матчах атрымаў вікторыі і аднавіў парытэт у процістаянні. Вырашальная сёмая гульня паміж камандамі адбудзецца 8 лютага ў Гродне. Пераможца гэтай пары выйдзе ў фінал Кубка Прэзідэнта, куды прабіўся ўжо жлобінскі "Металург", які адолеў у сваім паўфінале салігорскі "Шахцёр" (4:1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі