Сцяг Серада, 29 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 снежня 2022, 10:01

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі маскоўскім аднаклубнікам у КХЛ

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" з паражэння пачало кароткую гасцявую серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай гульні двухматчавага выязнога тура "зубры" сустракаліся з маскоўскім "Дынама". У кожным з перыядаў мінчане выглядалі ў атацы вастрэй, канчатковая перавага гасцей па кідках таксама была вялікай (36 супраць 22). Аднак прабіць галкіпера масквічоў Канстанціна Волкава "зубры" так і не змаглі, а вось сапернікі выкарыстоўвалі свае шанцы максімальна. У канцы другой трэці гаспадары выйшлі наперад, а ў канцы паядынку яшчэ адна шайба ўляцела ў пустыя вароты мінчан. Фінальны лік - 2:0.

Гэта паражэнне стала для падапечных Вудкрафта чацвёртым запар. Тым не менш дынамаўцы з 42 ачкамі застаюцца на 8-й пазіцыі Заходняй канферэнцыі КХЛ, але адрыў ад дзявятай "Поўначсталі" скараціўся ўсяго да двух балаў. Другі і заключны ў годзе матч на выездзе "зубры" правядуць менавіта супраць чарапаўчан 24 снежня. Сустрэча стартуе ў 17.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі