Сцяг Нядзеля, 23 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 снежня 2022, 12:10

Хакеіст Аляксандр Жыдкіх згуляў тысячны матч у чэмпіянатах Беларусі

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы салігорскага "Шахцёра" Аляксандр Жыдкіх правёў тысячны матч у рэгулярных чэмпіянатах Беларусі па хакеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні нападаючы з Наваполацка выйшаў на лёд у гасцявой гульні "Шахцёра" супраць "Дынама-Маладзечна", якая закончылася перамогай салігарчан з лікам 3:0. Такім чынам, Жыдкіх стаў першым іграком у гісторыі беларускага хакея, які правёў 1000 матчаў у рэгулярных чэмпіянатах краіны. Форвард гуляе на топ-узроўні з 2000 года, на працягу кар'еры Жыдкіх выступаў за "Віцебск", "Юнацтва", "Юніёр", "Хімік", "Керамін", "Гомель", "Нёман" і "Шахцёр".

Акрамя таго, нападаючы з'яўляецца 4-разовым чэмпіёнам Беларусі, Аляксандр выйграваў золата ў складзе "Кераміна" (2008), "Нёмана" (2017, 2018) і "Юнацтва" (2019). Таксама хакеісту належаць званні лепшага бамбардзіра, снайпера і асістэнта ў гісторыі беларускай экстралігі. За 1000 матчаў у рэгулярных чэмпіянатах краіны Жыдкіх зарабіў 741 (266+475) рэзультатыўны бал - ні адзін другі ігрок не набіраў больш за 700 ачкоў у эліце беларускага хакея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі