
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі ВРЗ сёмы раз запар прабіўся ў фінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
25 мая ў вырашальным паядынку паўфінальнай стадыі гамяльчане абыгралі "Мінск" на сваёй пляцоўцы з лікам 6:3.
У першых дзвюх сустрэчах гэтай серыі перамог ВРЗ - 9:1 (дома) і 3:1 (у гасцях), а потым мінчане змаглі ўзяць рэванш - 7:3 (у гасцях) і 1:0 (дома).
У другой паўфінальнай пары дзеючыя чэмпіёны Беларусі - спартсмены "Сталіцы" - тройчы запар перамаглі гомельскі БЧ. Першую дамашнюю сустрэчу мінчане выйгралі з вялікім лікам 5:1, а потым у Гомелі перамаглі з мінімальнай перавагай - 3:2. У трэцім паядынку, праведзеным у спартыўным комплексе "Уручча", спартсмены "Сталіцы" перамаглі гасцей толькі ў серыі пасляматчавых пенальці.
Такім чынам, другі раз запар і чацвёрты ў гісторыі ў серыі за залатыя медалі сустрэнуцца "Сталіца" і ВРЗ, прычым у трох папярэдніх нязменна перамагалі мінчане. Усяго спартсмены ВРЗ гулялі ў залатых серыях шэсць разоў запар, і ўвесь час заставаліся другімі. "Сталіца" згуляе ў фінале пяты раз, да гэтага яна заўсёды выйгравала на такім этапе.
У мінулым сезоне "Сталіца" заваявала сваё чацвёртае золата, атрымаўшы перамогу ў фінальнай серыі над ВРЗ - 3:0. Уладальнікам бронзавых узнагарод упершыню стаў "Мінск", ён перамог гродзенскае "УУС-Дынама". Больш за ўсё чэмпіёнскіх тытулаў у актыве мінскага "Дарожніка", які шэсць разоў выйграваў залатыя медалі, аршанскі "Вітэн" з'яўляецца пяціразовым чэмпіёнам.-0-