ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2023, 11:54

"Гэта цудоўны комплекс". Галоўны трэнер нацыянальнай каманды па фігурным катанні аб "Чыжоўка-Арэне"

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні на каньках Алег Васільеў падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА ўражаннямі ад работы на "Чыжоўка-Арэне", якая выбрана адной з пляцовак ІІ Гульняў краін СНД.

"Гэта цудоўны комплекс. Мы тут ужо не першы раз. У мінулым годзе, як і ў бягучым, на "Чыжоўка-Арэне" праходзіла цырымонія падвядзення вынікаў спартыўнага сезона "Гарачыня на лёдзе". Тут жа былі арганізаваны майстар-класы для дзяцей, летнія зборы. Мы трэніраваліся, выступалі. І кожны раз, калі сюды прыязджаем, абслуговы персанал, супрацоўнікі арэны робяць усё, што неабходна фігурыстам. Тут цудоўны лёд, вельмі добрае асвятленне і гук, таму мы вельмі задаволены гэтай пляцоўкай", - сказаў Алег Васільеў.

Параўноўваючы "Чыжоўка-Арэну" з іншымі пляцоўкамі Еўропы і Амерыкі, Алег Васільеў адзначыў, што гэта адзін з лепшых прыкладаў таго, як можна праводзіць мерапрыемствы, хутка рабіць трансфармацыю і рыхтаваць арэну для любых выступленняў. "На гэтым лёдзе выступаюць члены нацыянальнай каманды, сярод якіх удзельнікі чэмпіянатаў Еўропы, свету, Алімпійскіх гульняў, майстры спорту міжнароднага класа. Мы ўсе тут катаемся з вялікім задавальненнем", - сказаў ён.

Генеральны сакратар Беларускага саюза канькабежцаў Кацярына Кіслюк таксама адзначыла, што "Чыжоўка-Арэна" - адзін з лепшых шматфункцыянальных комплексаў, якія даюць магчымасць праводзіць як спартыўныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню, так і спартыўна-масавыя мерапрыемствы. "За доўгія гады супрацоўніцтва мы не раз змаглі пераканацца ў гэтым. Арэна таксама з'яўляецца ўніверсальнай базай для штодзённай спартыўнай падрыхтоўкі. З прычыны таго, што пляцоўка адпавядае высокім патрабаванням Міжнароднага саюза канькабежцаў, на базе "Чыжоўка-Арэны" быў паспяхова праведзены шэраг міжнародных спаборніцтваў па фігурным катанні на каньках. Высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў спарткомплексу дазваляе нам рэалізоўваць такія амбіцыйныя праекты, як "Гарачыня на лёдзе", якія патрабуюць значнай трансфармацыі пляцоўкі ў кароткія тэрміны", - адзначыла яна.-0-

Фота Таццяны Матусевіч

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі