ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 красавіка 2023, 09:36

"Гэта сур'ёзны выклік". Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі аб новай пасадзе

Дзмітрый Квартальнаў. Фота ak-bars.ru
Дзмітрый Квартальнаў. Фота ak-bars.ru

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі ў матчах майскага турнэ Дзмітрый Квартальнаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" адзначыў, што для яго гэта сур'ёзны выклік, паведамляе БЕЛТА.

На пасяджэнні Выканаўчага камітэта Федэрацыі хакея Беларусі зацверджаны склад трэнерскага штаба нацыянальнай каманды для ўдзелу ў матчах маючага адбыцца турніру "Liga Stavok. Вялікі тур зборнай", які пройдзе з 2 па 16 мая. На пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі зацверджаны Дзмітрый Квартальнаў, які раней дасягнуў дамоўленасці аб супрацоўніцтве з мінскім "Дынама". "Я горды і шчаслівы, што цяпер атрымалася ўзначаліць зборную Беларусі. Для мяне гэта сур'ёзны выклік, і хочацца зрабіць шмат усяго. Я разумею ўсю адказнасць і тыя важныя задачы, якія цяпер стаяць перад намі. Тут трэба будзе працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць", - сказаў ён.

Дзмітрый Квартальнаў упэўнены, што ўсе цяжкасці, якія стаяць цяпер перад беларускім спортам, рана ці позна пройдуць. "У нас ёсць час падрыхтаваць добрую моладзь, улічваючы, што цяпер і так ёсць добрая каманда, - адзначыў трэнер. - Што датычыцца вынікаў, то ўсё будзе залежаць ад таго, як мы спрацуемся, як пачнём сезон і як яго правядзём. Час пакажа. Трэнерская работа няпростая, і я шчаслівы, што прапрацаваў 14 гадоў і ўзяў год паўзы. Не скрываю, што сумаваў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі