ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 кастрычніка 2021, 09:25

"Гарызонт" разграміў баскетбалістак "Цмокi-Мiнск" у чэмпіянаце Беларусі

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе адбыліся матчы чарговага тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У цэнтральным паядынку ўчарашняга гульнявога дня дзеючыя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі "Гарызонта" нечакана значна перамаглі сярэбранага прызёра мінулага першынства "Цмокi-Мiнск" з лікам 60:42 (11:10, 18:11, 22:9, 9:12). Толькі ў пачатку сустрэчы на пляцоўцы ішла роўная барацьба, а потым падапечныя Наталлі Трафімавай поўнасцю завалодалі ініцыятывай і выйгралі з розніцай 18 балаў. Самай рэзультатыўнай у складзе пераможцаў стала Настасся Верамеенка, у актыве якой 20 ачкоў, у прайграўшых 15 балаў набрала Святлана Кудрашова. Для баскетбалістак "Гарызонта" гэта шостая перамога ў шасці праведзеных сустрэчах.

Таксама ўчора гродзенская "Алімпія" разграміла на выездзе баскетбалістак "Гомельскіх рысей" - 105:45. "БДУ-Цмокi" перамаглі ў сябе дома "Брэст" з лікам 80:57. У Гродне мясцовая "Вікторыя" была мацнейшая за рэзервовы склад "Гарызонта" - 100:62.

Становішча ў лідзіруючай групе: "Гарызонт" - 12 ачкоў, "Алімпія" - 11, "Цмокi-Мiнск" - 10.

Наступныя гульні жаночага першынства адбудуцца 31 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі