ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2022, 14:05

Гардзяйчук стаў лепшым іграком, Хвашчынскі забіў самы эфектны гол 28-га тура чэмпіянату Беларусі

Міхаіл Гардзяйчук. Фота dynamo-brest.by
Міхаіл Гардзяйчук. Фота dynamo-brest.by

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міхаіл Гардзяйчук прызнаны лепшым іграком 28-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулую суботу ў дамашнім паядынку з "Віцебскам" 33-гадовы паўабаронца брэсцкага "Дынама" быў сапраўдным лідарам сваёй каманды: ён двойчы паразіў вароты гасцей і аддаў дзве галявыя перадачы. Праўда, для перамогі гэтага не хапіла - сустрэча завяршылася звышрэзультатыўнай нічыёй - 4:4.

Аўтарам самага прыгожага гола ўік-энда стаў 32-гадовы нападаючы "Мінска" Уладзімір Хвашчынскі, які эфектна паразіў вароты магілёўскага "Дняпра" ў пачатку другой палавіны сустрэчы і прынёс мінчанам вікторыю з мінімальнай перавагай - 1:0. Для Хвашчынскага гэта ўжо 19-ы гол у цяперашнім першынстве, і ён прадаўжае праследаваць лепшага снайпера Бабіра Абдзіхолікава з "Энергетыка-БДУ", у актыве якога 23 мячы.

Цяпер становішча ў турнірнай табліцы беларускага першынства такое: "Шахцёр" (Салігорск) - 56 ачкоў (27 матчаў), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 54 (27), БАТЭ - 53 (28), "Дынама" (Мінск) - 53 (27), "Іслач" (Мінскі раён) - 48 (28), "Мінск" - 43 (28), "Гомель" - 42 (28), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 42 (28), "Нёман" (Гродна) - 39 (28), "Славія" (Мазыр) - 31 (28), "Слуцк" - 31 (28), "Белшына" (Бабруйск) - 30 (28), "Дынама" (Брэст) - 25 (27), "Віцебск" - 21 (28), "Арсенал" (Дзяржынск) - 20 (28), "Днепр" (Магілёў) - 12 (28). Магіляўчане ўжо страцілі шанцы застацца ў вышэйшай лізе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі