ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 жніўня 2022, 14:43

Гандбалісты СКА і "Гомеля" перамаглі на старце турніру ў Гомелі

Фота ГК "Кронан"
Фота ГК "Кронан"

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы гульнявы дзень гандбольнага турніру ў Гомелі ў гонар 880-годдзя заснавання горада над Сожам сенсацый не адбылося, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку на пляцоўцы Палаца гульнявых відаў спорту віцэ-чэмпіёны Беларусі гандбалісты мінскага СКА разграмілі гродзенскі "Кронан" з розніцай 15 мячоў - 35:20. Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Уладзіслаў Крывенка, які 8 разоў паражаў вароты сапернікаў. У другім матчы бронзавыя прызёры нацыянальнага першынства спартсмены "Гомеля" з лікам 38:33 перамаглі магілёўскі клуб "Машэка", які фінішаваў на чацвёртай пазіцыі ў мінулым чэмпіянаце краіны. Лепшым снайперам у гамяльчан стаў Ігар Кажадуб, які закінуў 6 мячоў.

Сёння сталічныя армейцы згуляюць з магіляўчанамі, а гаспадары спаборніцтваў сустрэнуцца з гродзенскай дружынай. Заўтра ў заключны дзень турніру СКА паспаборнічае з "Гомелем", а "Машэка" з "Кронанам".

Адразу пасля завяршэння мужчынскіх спаборніцтваў у Гомелі стартуе жаночы турнір памяці Томажа Чатара. У ім прымуць удзел чэмпіёнкі Беларусі гандбалісткі "Гомеля", а таксама "Віцябчанка", "Гараднічанка" і брэсцкі клуб "Вікторыя-Бярэсце". Славенскі спецыяліст Томаж Чатар з 2013 года ўзначальваў жаночую нацыянальную зборную Беларусі. З 2016-га ён таксама стаў галоўным трэнерам гандбалістак "Гомеля", з якімі чатыры разы станавіўся чэмпіёнам і чатыры разы выйграў Кубак Беларусі. У сакавіку 2021 года ён памёр пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 51 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі