ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 13 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2022, 15:38

Футбалісты "Шахцёра" сустрэнуцца са славенскім "Марыбарам" у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб'ёўка першага адборачнага раўнда сезона Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым сапернікам чэмпіёна Беларусі салігорскага "Шахцёра" будзе славенскі "Марыбар". Першая сустрэча пройдзе ў Славеніі 5 або 6 ліпеня, матч у адказ - 12 ці 13 ліпеня. Каб прабіцца ў групавы этап галоўнага клубнага турніру Старога Свету, трэба пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар'еры. Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 10 чэрвеня ў Стамбуле.

Пазней пра свайго саперніка па першым крузе трэцяга па рангу кантынентальнага турніру - Лігі канферэнцый - даведаецца бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі мінскае "Дынама". Апанентам мінчан можа стаць грузінскі "Сабуртала" з Тбілісі, армянскі "Арарат" з Ерэвана, мальтыйская "Фларыяна", чарнагорскі "Дэчыч" з Тузі і "Тузла Сіці" з Босніі і Герцагавіны. Матчы адбудуцца 7 і 14 ліпеня.

Віцэ-чэмпіён барысаўскі БАТЭ і ўладальнік Кубка Беларусі "Гомель" пачнуць выступленні з другога раўнда Лігі канферэнцый, жараб'ёўка якога пройдзе заўтра. Сустрэчы адбудуцца 21 і 28 ліпеня. Тут таксама для выхаду ў групавую стадыю трэба прайсці чатыры раўнды кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі