ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2022, 10:43

Футбалісты "Шахцёра" і мінскага "Дынама" правядуць адкладзеныя матчы чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння адбудуцца два перанесеныя матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар першынства салігорскі "Шахцёр" у паядынку 16-га тура прыме на сваёй арэне брэсцкае "Дынама". У першым крузе сустрэча гэтых каманд у Брэсце завяршылася ўнічыю - 1:1. У другім сённяшнім матчы на полі мінскага стадыёна "Трактар" сустрэнуцца яшчэ два прэтэндэнты на медалі - сталічныя "Дынама" і "Энергетык-БДУ". У гэтым сезоне яны яшчэ не гулялі паміж сабой.

Цяпер становішча ў турнірнай табліцы беларускага першынства такое: "Шахцёр" (Салігорск) - 56 ачкоў (27 матчаў), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 54 (27), БАТЭ - 53 (28), "Дынама" (Мінск) - 53 (27), "Іслач" (Мінскі раён) - 48 (28), "Мінск" - 43 (28), "Гомель" - 42 (28), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 42 (28), "Нёман" (Гродна) - 39 (28), "Славія" (Мазыр) - 31 (28), "Слуцк" - 31 (28), "Белшына" (Бабруйск) - 30 (28), "Дынама" (Брэст) - 25 (27), "Віцебск" - 21 (28), "Арсенал" (Дзяржынск) - 20 (28), "Днепр" (Магілёў) - 12 (28). Магіляўчане ўжо страцілі шанцы застацца ў вышэйшай лізе.

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі нападаючы "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 23 галы. На мяць мячоў менш у актыве лідара атак "Мінска" Уладзіміра Хвашчынскага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі