
7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" правядуць стартавы паядынак кваліфікацыі Лігі канферэнцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі ў Падгорыцы сустрэнуцца з чарнагорскім клубам "Дзечыч" з горада Тузі (пачатак у 21.00). Гэту гульню рассудзіць французская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Жэрэмі Піньяр. Матч у адказ гэтых сапернікаў таксама адбудзецца ў чарнагорскай сталіцы 21 ліпеня.
Яшчэ два беларускія клубы стартуюць з 2-га раўнда кваліфікацыі гэтых спаборніцтваў. Віцэ-чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ 21 і 28 ліпеня сустрэнецца з турэцкім клубам "Каньяспор", уладальнік Кубка "Гомель" у гэтыя ж дні будзе сапернічаць з грэчаскім "Арысам" (Салонікі). Матчы групавога этапу трэцяга па рангу кантынентальнага турніру пройдуць з 8 верасня па 3 лістапада. Фінальны паядынак ЛК намечана правесці 7 чэрвеня 2023 года на полі "Эдэн Арэны" ў Празе.-0-