ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2022, 17:48

Футбалісты мінскага "Дынама" разграмілі "Слуцк" у чэмпіянаце Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чарговым паядынку 26-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі мінскае "Дынама" разграміла на выездзе "Слуцк" з лікам 5:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усе мячы ў гэтай сустрэчы былі забіты ў другім тайме - галявы дубль аформіў чарнагорскі нападаючы Душан Бакіч, яшчэ па мячы забілі Аляксандр Сачыўка, Іван Бахар і Уладзіслаў Ложкін. Пасля гэтай вікторыі дынамаўцы дагналі сталічны "Энергетык-БДУ", які сёння ў сябе дома атрымаў валявую перамогу над бабруйскай "Белшынай" з лікам 3:1. Два мячы забіў лепшы бамбардзір беларускага першынства ўзбекскі форвард Бабір Абдзіхолікаў, у актыве якога стала 23 галы.

Таксама сёння футбалісты брэсцкага "Дынама" прымуць на сваёй арэне гасцей з "Гомеля".

Учора лідар турніру салігорскі "Шахцёр" разграміў на сваёй арэне аднаго з аўтсайдараў дзяржынскі "Арсенал" з лікам 3:0. Футбалісты "Мінска" ў сябе дома не пакінулі шанцаў на поспех мазырскай "Славіі" - 5:0. Чатыры мячы ў гэтай сустрэчы забіў лідар атак мінчан Уладзімір Хвашчынскі. У Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" аказалася мацнейшым за "Віцебск" - 1:0.

Заключныя сустрэчы гэтага тура пройдуць заўтра: "Іслач" (Мінскі раён) - БАТЭ (Барысаў), "Нёман" (Гродна) - "Днепр" (Магілёў).

Становішча каманд цяпер такое: "Шахцёр" (Салігорск) - 52 ачкі (25 матчаў), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 51 (25), "Дынама" (Мінск) - 51 (25), "Іслач" (Мінскі раён) - 46 (25), БАТЭ - 46 (25), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 41 (26), "Мінск" - 39 (26), "Гомель" - 38 (25), "Нёман" (Гродна) - 33 (25), "Славія" (Мазыр) - 29 (26), "Белшына" (Бабруйск) - 28 (26), "Слуцк" - 27 (26), "Дынама" (Брэст) - 22 (24), "Віцебск" - 20 (26), "Арсенал" (Дзяржынск) - 18 (26), "Днепр" (Магілёў) - 12 (25).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі