Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 сакавіка 2024, 20:00

Футбалісткі Грузіі, Літвы і Кіпра сталі саперніцамі зборнай Беларусі ў кваліфікацыі ЧЕ

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2025 года сярод жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісткі зборнай Беларусі выступяць у трэцім па рангу дывізіёне - лізе С. У кваліфікацыйнай групе 1 саперніцамі падапечных Юрыя Малеева будуць каманды Грузіі, Літвы і Кіпра.

Матчы адборачнага турніру пройдуць з 3 красавіка да 16 ліпеня. Прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю жаночага Еўра-2025 атрымаюць па дзве лепшыя каманды з чатырох квартэтаў лігі А. Астатнія 7 пропускаў будуць разыграны ў стыкавых паядынках паміж астатнімі камандамі лігі А, а таксама лепшымі зборнымі з ліг В і С. Стыкавыя баталіі адбудуцца с 23 кастрычніка па 3 снежня 2024 года. Фінальны этап 14-га жаночага чэмпіянату кантынента пройдзе 2-27 ліпеня 2025 года на футбольных арэнах Швейцарыі, каманда якой вызвалена ад кваліфікацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі