ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 13 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2022, 11:08

Французскія арбітры рассудзяць сустрэчу футбалістаў Беларусі і Славакіі

Фота з архіва
Фота з архіва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. УЕФА назначыў арбітраў на чарговыя сустрэчы групавога этапу Лігі нацый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы паядынак зборнай Беларусі ў 3-й групе лігі С з камандай Славакіі рассудзіць жаночая брыгада французскіх рэферы на чале са Стэфані Фрапар. Гэта сустрэча адбудзецца 3 чэрвеня ў сербскім горадзе Нові-Сад. Там жа беларускія футбалісты правядуць яшчэ два свае дамашнія паядынкі: 6 чэрвеня з азербайджанцамі і 10 чэрвеня са зборнай Казахстана. Расклад выязных гульняў падапечных Георгія Кандрацьева: 13 чэрвеня - Азербайджан - Беларусь, 22 верасня - Казахстан - Беларусь, 25 верасня Славакія - Беларусь.

Склады астатніх квартэтаў лігі С: 1 - Літва, Люксембург, Фарэрскія астравы, Турцыя; 2 - Паўночная Ірландыя, Кіпр, Грэцыя, Косава; 4 - Грузія, Гібралтар, Паўночная Македонія, Балгарыя. Па выніках групавога этапу пераможцы чатырох груп атрымаюць права згуляць у наступным сезоне на ранг вышэй - у лізе В. Каманды, якія фінішуюць апошнімі, правядуць стыкавыя матчы, пасля якіх дзве з іх апусцяцца ў лігу D.

Цяперашні сезон Лігі нацый трэці па ліку. Пераможцам першага ў 2019 годзе стала зборная Партугаліі, у 2021 годзе турнір выйгралі футбалісты Францыі. Зборная Беларусі стартавала з лігі D і, заняўшы першае месца ў 2-й групе, паднялася ў лігу С. У мінулым сезоне беларусы не змаглі атрымаць павышэнне ў класе - яны сталі другімі ў 4-й групе, уступіўшы першую пазіцыю албанцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі