ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2023, 19:49

"Фінал чатырох" SEHA-лігі пройдзе ў Санкт-Пецярбургу

Фота з архіва
Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вырашальны этап SEHA-лігі пройдзе ў чэрвені ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У "Фінале чатырох" прымуць удзел толькі прадстаўнікі дывізіёна "Усход": беларускія клубы "Мяшкоў Брэст" і мінскі СКА, а таксама расійскія каманды "Чэхаўскія мядзведзі" і "Пермскія мядзведзі". Яны вызначаць чэмпіёна і прызёраў 6-8 чэрвеня на паркеце піцерскай "Сібур Арэны".

У красавіку павінны былі адбыцца стыкавыя матчы паміж камандамі дывізіёна "Усход" і дывізіёна "Поўдзень". Аднак "паўднёвыя" клубы атрымалі забарону сваіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў на ўдзел у матчах з камандамі з Беларусі і Расіі і таму стыкавыя паядынкі не адбудуцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі