ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2022, 11:38

Электраралі Minsk ELECTRO збярэ ўладальнікаў электракараў 10 верасня

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электраралі Minsk ELECTRO-2022 пройдзе 10 верасня на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВА "Беларуснафта".

Удзел у спаборніцтвах прымуць уладальнікі персанальнага электратранспарту. Экіпажам трэба будзе пераадолець 75-кіламетровую дыстанцыю: выканаць заданні на гарадскіх маршрутах, адпрацаваць элементы на палігоне. Лідарам стане той, хто хутчэй і дакладней справіцца з праграмай спаборніцтваў. Вопытныя суддзі са складу Беларускай аўтамабільнай федэрацыі вызначаць пераможцаў. Падаць заяўку на ўдзел можна на сайце www.baf.by.

У праграме электраралі і дрыфт-шоу на электраматацыклах, гонкі на электрасамакатах. Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі прадаставіць жадаючым магчымасць праверыць навыкі ваджэння ва ўмовах заносу на трэнажорнай сістэме Drift-Car. Выстаўка электратранспарту прадэманструе электрамабілі і іх элементы.

Арганізатарамі электраралі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства энергетыкі, кампанія "Беларуснафта", Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН і Беларуская аўтамабільная федэрацыя.

Пачатак электраралі ў 14.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі